![]() |
![]() |
28 снежня ператрус прайшоў у Рэдакцыі «Нашай Нівы» і ў галоўнага рэдактара. Сканфіскаваны сістэмныя блокі камп’ютараў, флэшкі, кампакт-дыскі.
«Наша Ніва» будзе рыхтаваць наступны нумар у звыклым парадку. Сайт працягвае сваю працу. У першай палове дня 29 снежня мы правялі неабходныя захады па яе забеспячэнні.
Сітуацыя такая, што сканфіскаваныя камп’ютары завіснуць у КГБ на няпэўны час.
Што трэба супрацоўнікам Рэдакцыі для аднаўлення нармальнай працы?
Па-першае, грошы, як звыкла. Чарговы раз падзякуем ўсім тым, хто ахвяруе дзесяціну ці трыццаціну ад сваіх прыбыткаў на патрэбы незалежнага грамадства і «Нашай Нівы» ў прыватнасці.
Па-другое, канкрэтна — сістэмныя блокі кампутараў (манітораў і клавіятур не трэба — іх не забралі). Звяртаемся з просьбай да калег і чытачоў пра перадачу ў часовае бязвыплатнае карыстанне супрацоўнікам «Нашай Нівы» камп’ютараў.
Падыдуць і старыя. Але не прапануйце зусім слабыя.
Для працы нам трэба досыць моцныя, каб можна было нармальна карыстацца інтэрнэтам, фаташопам, працаваць па патрэбах з відэа.
Хто захоча — таму падзякуем публічна. Хто не схоча — таму падзякуем прыватна.
Спадзяёмся на вашу аператыўную дапамогу.
Звяртацца на:
nn@nn.by
Skype: Nashaniva
Тэл. (017) 284-73-29
(029) 613-32-32
(029) 707-73-29
З павагай,
Рэдактары «Нашай Нівы»
Крыніца: Наша Ніва