З 1 студзеня – бясплатныя польскія візы для беларусаў


Міністэрства Замежных спраў Польшчы прыняла рашэнне, што з 1 студзеня 2011 года грамадзянам Беларусі будуць выдавацца польскія візы бясплатна.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі:

– Нацыянальныя візы маюць даўжэйшы тэрмін, шэнгенскія візы даюць права на ўезд у шэнгенскую зону на тры месяцы. Нацыянальныя візы выдаюцца на даўжэйшы тэрмін, пры чым асоба, якая атрымае такую візу можа падарожнічаць не толькі па Польшчы, але і па іншых краінах шэнгенскай зоны тэрмінам да трох месяцаў.

Польскае МЗС засцерагае права не ўпускаць на тэрыторыю Польшчы асобаў, якія датычныя да рэпрэсіяў пасля 19 снежня. Уводзіцца гэта з мэтай паспрыяць еўрапейскім памкненням беларускага народу – адзначыў Марцін Босацкі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя