![]() |
![]() |
Створана назіральная місія за сітуацыяй у Беларусі
У Мінску пачала працу доўгатэрміновая міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ініцыятарамі стварэння камітэта сталі няўрадавыя арганізацыі краінаў СНД – Расіі і Украіны.
У складзе камітэта ўжо амаль 30 няўрадавых арганізацыяў, але прынцыпова няма і не будзе ніводнай беларускай структуры.
Валянцін Стэфановіч з Праваабарончанага цэнтра “Вясна” станоўча ацэньвае пакліканне да жыцця такой структуры:
- Гэта кааліцыя праабарончых арганізацый Расіі і Украіны. Мы вітаем, мы падтрымліваем, пакуль што дэталёвага абмеркавання супрацы не было, яны не прадстаўляюць нейкія міжнародныя арганізацыі.
Як заяўляе кіраўнік місіі Андрэй Юраў (фота), у гэтым "праяўляецца імкненне захаваць нейтралітэт місіі ў дачыненні да палітычнай сітуацыі, якая склалася".
Падкрэсліваючы сваю палітычную нейтральнасць, камітэт заклікае да адкрытага супрацоўніцтва як дзяржорганы Беларусі, так і няўрадавы сектар, у тым ліку грамадзянскія і праваабарончыя арганізацыі.
Фото tribunatv.org.ua