Затрыманы моладзевы актывіст Франак Вячорка

Затрыманы моладзевы актывіст Франак Вячорка


Як паведаміў ягоны бацька, сябра Партыі БНФ, па тэлефоне сын паспеў толькі паведаміць пра тое, што знаходзіцца ў "Маскоўскім", пасля чаго сувязь абарвалася:

– Я з ім не мог гадзіну звязацца. Нарэшце ён здолеў толькі адно слова сказаць "У Маскоўскім". Я раблю высновы, што ён у Маскоўскім РУУС, пайду яго шукаць.

Пакуль, што нічога невядома наконт акалічнасцяў затрымання і месца знаходжання моладзевага актывіста Франака Вячоркі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя