|
|
а Крымінальнай справе аб масавых беспарадках падазраванымі з’яўляюцца ўжо 26 чалавек. З іх 23 – утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ, Рыгор Кастусёў і Дзмітры Ус -- пад падпіскай аб нявыездзе, Мікіта Ліхавід павінен быць дастаўлены ў ізалятар КДБ у бліжэйшы час з Жодзіна.
Апошні са спіса падазраваных – Андрэй Федаркевіч, які быў арыштаваны на 10 сутак і знаходзіўся ў жодзінскім ізалятары, ужо пераведзены ў ізалятар КДБ у Мінску – паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна".
У той жа час, па словах праваабаронцы Настассі Лойкі, супрацоўнікі КДБ шукаюць Мікіту Краснова:
-- Мікіта Красноў яшчэ знаходзіцца на волі, але мы мяркуем, што як толькі яго знойдуць, ён таксама патрапіць у гэты спіс. У яго ўжо быў ператрус. Баюсь, што раней ці пазней яго знойдуць. Нас зноў жа палохае, што з кожным днём гэты спіс павялічваецца.
У пастанове на правядзенне вобшуку ў Мікіты Краснова статус моладзевага актывіста быў пазначаны як "падазраваны".