![]() |
![]() |
Актывіст Маладога фронту Дзяніс Лазар выйшаў на волю пасля 10 сутак знаходжання ў турме. Яго, а таксама лідара арганізацыі Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі 18 снежня проста на вуліцы па падазрэнні ў хуліганстве.
Хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны беспадстаўна збілі двух чалавек кулакамі і металічнымі прадметамі. Але, як сведчыць Дзяніс Лазар, пацярпелі якраз “маладафронтаўцы”:
- Да нас падышлі чатыры незнаёмцы ды запыталі пра нейкі дом па вуліцы Янкі Брыля, потым папрасілі цыгарэту, а Дашкевіч сказаў, што цыгарэты ёсць у мяне. Пасля чаго яны пачалі нас малаціць. Надта моцна не білі, але ногі крыху паадбівалі. Павалілі нас на зямлю і адзін з іх па мабільным тэлефоне пачаў камусьці казаць: "Ну дзе вы едзеце? Давайце хутчэй сюды!” Літаральна праз дзве хвіліны прыехаў мікрааўтобус са спецназам і нас запакавалі ды адвезлі ў Маскоўскае РУУС. Мы дамовіліся перад тым як выйсці з хаты, што калі нас будуць хапаць сэнсу супраціўляцца няма, таму што хапаць будуць сілай і людзі навучаныя гэтаму.
Адвакат Дзяніса Лазара кажа пра незаконнае ўтрыманне свайго падабароннага цягам 10 сутак. Выстветліася, што хлопец праходзіў па справе “хуліганства” ў якасці сведкі. Сам Дзяніс Лазар мяркуе, што варта чакаць хуткага вызвалення затрыманых разам з ім Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.