Радзіну збівалі падчас затрымання

Радзіну збівалі падчас затрымання


Пры затрыманні журналістка, рэдактар сайту Хартыя-97 Наталля Радзіна была моцна збіта. З вушэй у яе цякла кроў.

Пра гэтыя падрабязнасці стала вядома пасля таго, як адвакат Наталлі Радзінай Марыян Сямешка наведала сваю падабаронную у следчым ізалятары КДБ увечары 27 снежня. Маці Наталлі Радзінай Надзея Максімаўна вельмі абурана тым, што здарылася з дачкой:

- Ударылі яе моцна, з вушэй цякла кроў, бадай білі, калі затрымлівалі ў офісе. Стаўлення да яе ў СІЗА нібы нядрэннае, але з пункту гледжання медыцыны не вельмі. Трымаецца на выгляд добра і спадзяецца, што заўтра яе выпусцяць.

Маці Наталлі Радзінай кажа, што яе дачка выконвала свае прафесійныя абавязкі і дзейнічала, як журналіст. Таму не разумее дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структураў, якія жорстка затрымалі яе дачку і змясцілі ў следчы ізалятар.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя