Алесю Міхалевічу прад’явілі абвінавачванне

Алесю Міхалевічу прад’явілі абвінавачванне


Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, Алег Агееў, паведаміў, што яго кліенту прад'яўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, гэтак як і некаторым іншым кандыдатам ды іхным давераным асобам.

- Мера стрымання выбраная па законе на тэрмін да двух месяцаў, але гэты тэрмін могуць падаўжаць, калі следчыя органы не будуць паспяваюць ажыццявіць нейкія следчыя дзеянні. Міхалевіч быў затрыманы 20 снежня ў 4.30. Сёння прад’явілі абвінавачванне ў здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынства, крыніцы доказаў, якія мае следства мне пакуль невядомыя, і ў дадатак з мяне ўзялі падпіску аб неразгалошванні дадзеных, пра якія я даведаўся ў сувязі са следствам па справе.

Алег Агееў удакладніў, што абвінавачванне асноўваецца на той жа падставе, што і часовае затрыманне. Міхалевічу, гэтак і шасці іншым кандыдатам у прэзідэнты пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам ад 5 да 15 гадоў.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя