![]() |
![]() |
/* +2010-12-30_szajkowska_niaklajewa_zdarouje_k */
Адвакат Тамара Сідарэнка заклікае звярнуць увагу на стан здароўя кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, які 29 снежня перанёс гіпертанічны крыз.
Ён не шпіталізаваны, хаця са словаў Някляева, ёсць вельмі вялікая небяспека паўторнага крызу і інсульту.
Сідарэнка сказала, што ў Някляева затарможаная гаворка і вельмі высокі ціск.
Жонка Уладзіміра Някляева, Вольга, сказала сёння:
- Я ведаю толькі, што яму прад'явілі абвінавачванне, і што ён у вельмі цяжкім стане і ў яго быў гіпертанічны крыз, велім высокі ціск , які ў яго не бывае. Калі будзе яшчэ адзін крыз, гэта можа скончыцца інсультам. Яны яго не шпіталізавалі, што павінны былі зрабіць. Я зараз буду пісаць заяву.
Адвакат Някляева яшчэ вечарам напісала хадайніцтвы пра неадкладную шпіталізацыю Уладзіміра Някляева і пра змену меры ўтрымання.