Еўрапарламент рыхтуе рэзалюцыю па Беларусі

Еўрапарламент рыхтуе рэзалюцыю па Беларусі


12 студзеня ў Бруселі пройдзе сумеснае пасяджэнне камісіі замежных справаў Еўрапейскага парламента, правоў чалавека, а таксама дэлегацыі Еўрапарламента па справах кантактаў з Беларуссю, паведаміў старшыня дэлегацыі еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч.

Чакаецца, што ў пасяджэнні прыме таксама ўдзел старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк, а таксама запрошаныя прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці:

– Хочам азнаёміцца з сітуацыяй у Беларусі на аснове беларускіх рапартаў, ад сведкаў падзей, якіх мы запросім – гэта прадстаўнікі Беларускай асацыяцыяй журналістаў і спадар Аляксандр Мілінкевіч, хтосьці з сям’і спадара Някляева і, мабыць, нехта ад сям’і Саннікава. Гэта сустрэча, мэта якой палягае ў падрыхтоўцы да дэбатаў, якія 20 студзеня пройдуць у Страсбургу. На аснове размоў з запрошанымі гасцямі будуць падрыхтаваны запісы рэзалюцыі па Беларусі.

Па словах старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі Яцка Пратасевіча, супольнае пасяджэнне ў Бруселі выпрацуе асновы рэзалюцыі па Беларусі, якую дэпутаты Еўрапарламента разгледзяць на першай сесіі парламенту ў Страсбургу яшчэ ў студзені.

Źródło: Беларускае Радыё Рацыя