![]() |
![]() |
Н. Рымашэўская патрабуе прыцягнуць да адказнасці правакатараў
Жонка Віталя Рымашэўскага патрабуе прыцягнуць да адказнасці асобаў, што збівалі мірных дэманстрантаў 19 снежня і заклікае дэмакратычных палітыкаў, што засталіся на волі, не ўдзельнічаць у перамовах з уладай, якая імкнецца выправіць свой эканамічны стан праз захоп некалькіх дзесяткаў закладнікаў, якія знаходзяцца цяпер у следчым ізалятары КДБ.
- У нашай краіне склалася такая сітуацыя, калі ўдзельнікі мірнай дэманстрацыі сядзяць у пастарунку, а тыя людзі, якія збівалі іншых нагамі, якія не маглі трымаць сваёй агрэсіі, ходзяць на волі, рыхтуюцца да святаў ды праводзяць час са сваімі сем’ямі. Таксама ў нашай краіне ёсць цэлы штат правакатараў, якія пачыналі дзейнічаць яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі, якія на сустрэчах задавалі аднолькавыя пытанні, якія дзейнічалі і на Плошчы, – яны таксама застаюцца беспакаранымі.
Па словах Настассі Рымашэўскай, адвакату яе мужа на мінулым тыдні толькі адзін раз дазволілі сустрэцца са сваім падабаронным, пасля чаго ніякіх следчых дзеянняў у дачыненні Віталя Рымашэўскага не праводзілася.
Фота rferl.org