![]() |
![]() |
Г. Фядыніч: Ваюем за кожнага незаконна затрыманага
Дамагацца вызвалення не толькі сябраў прафсаюзаў, але і ўсіх незаконна затрыманых грамадзян Беларусі. Такую пазіцыю беларускага прафсаюзаюзу радыёэлектроннай прамысловасці акрэсліў яе кіраўнік Генадзь Фядыніч.
Ён адзначыў, што заявы з асуджэннем дзейнасці ўладаў прынялі ўжо Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў і міжнародная федэрацыя металістаў, якая налічвае 25 мільёнаў чалавек:
– Сёння знаходзіцца за кратамі восем чалавек – РЭПаўцаў. Для нас не толькі тыя члены РЭП, якія сёння сядзяць у турмах – годныя. Зараз мы таксама, як грамадзяне, ваюем за кожнага, хто незаконна асуджаны. Мы не ведаем гэтай праўды, не ведаем, што з тымі людзьмі сёння адбываецца. Мы павінны гэта ведаць, але зрабіць гэта можа не кожны паасобку – гэта можа зрабіць толькі грамадства.
Беларускія прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці далучыліся да ініцыятывы шэрагу грамадскіх арганізацый і палітычных партый па заснаванні камітэта грамадскай салідарнасці з рэпрэсаванымі.
Фота rferl.org