![]() |
![]() |
Р. Якаўлеўскі: Крэмль не загадваў спыняць кампанію ў СМІ
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі выказаўся ў нашым эфіры пра віншаванне прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева Аляксандру Лукашэнку з вынікам на выбарах, а таксама пра кампанію, што вядзецца на расійскіх тэлеканалах.
РР: У расійскіх СМІ тыдзень пасля выбараў ідуць рэпартажы пра ўсе падзеі звязаныя з беларускімі выбарамі 19 снежня – таксама прысвечаныя невядомаму лёсу Уладзіміра Някляева, фальсіфікацыям... На вашу думку, ці Крэмль даў загад або дазвол, каб такія матэрыялы з’яўляліся?
– Мядзведзеў сам прызнаў у час сустрэчы з кіраўнікамі трох федэральных каналаў, што свабода СМІ абмежаваная. Што ж датычыцца данай тэмы, дык я б сказаў так – Крэмль не даваў загаду спыніць кампанію, якую ён раней пачаў. А гэта, на маю думку, сведчыць аб тым, што апошняя сустрэча Мядзведзеў-Лукашэнка ў Маскве, якую нібыта назвалі "прымірэннем", выглядала зусім не так, як некаторым хацелася б гэта бачыць. Пра нядобрыя для Лукашэнкі вынікі гэтай сустрэчы і сведчаць паводзіны расійскіх федэральных тэлеканалаў (па-ранейшаму гэтыя сюжэты падвяргаюцца беларускай цэнзуры)...
Гутарку Змітра Косціна з Раманам Якаўлеўскім слухайце цалкам у прыкладзеным аўдыёфайле.