![]() |
![]() |
В. Палякоў: Фактаў фальсіфікацый выяўлена дастакова
У Гомелі прайшла сустрэча актывістаў кааліцыі дэмакратычных сіл вобласці, на якой былі падведзены вынікі кампаніі "За справядлівыя выбары" і вызначаны прыярытэты ў працы на найбліжэйшы час.
"Задачы, якія ставіліся перад кампаніяй, мы выканалі. Асноўны вынік кампаніі "За справядлівыя выбары" — тое, што выбараў у Беларусі як не было, так і няма," — адзначыў адзін з каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары" старшыня абласной суполкі АГП Васіль Палякоў.
- Па маіх участках горада Гомеля, гэта і 13, 14, 28, 47, 49-ы ўчасткі Савецкага раёну горада Гомеля, 44-ы ўчастак Цэнтральнага раёну, 19-ы Новабеліцкага раёну, дзе назіральнікі выявілі значныя разыходжанні па колькасці прыняўшых удзел у выбарах - лічбы не супадаюць, колькасць у пратаколах значна большая, чым на самой справе прыйшло выбаршчыкаў на ўчасткі.
Прыярытэты ў працы кааліцыі дэмакратычных сіл на найбліжэйшы час — адзінства апазіцыі, дзеянняў, салідарнасць з арыштаванымі, праца па інфармаванні грамадзян, супрацьстаянне спробам дыскрэдытаваць падзеі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 19 снежня.
Шараговыя чальцы апазіцыйных партый заклікалі да ўзмацнення партыйнай дысцыпліны, адсунуць на другі план асабістыя амбіцыі і зрабіць усё для падтрымкі людзей, якія пацярпелі ў выніку сілавога разгону дэманстрантаў на Кастрычніцкай плошчы.