![]() |
![]() |
В. Вячорка: Збіраць інфармацыю пра нелегітымнасць Лукашэнкі
Вінцук Вячорка, які працаваў назіральнікам на выбарах у Беларусі, апублікаваў справаздачу аб фальсіфікацыях у Мінску.
Ён заклікае ўсіх незалежных назіральнікаў прыводзіць факты фальсіфікацыі ў розных рэгіёнах Беларусі і публікаваць іх на даступных яшчэ незалежных сайтах.
- На ўчастку, дзе назіральнікам быў я, у сам дзень галасавання ў скрыне аказалася: 32% - за Аляксадра Лукашэнку, 27% - за Саннікава, 12% - за Някляева, 11% - за Раманчука, за іншых значна менш.
Вінцук Вячорка заклікае не паддавацца страху, а збіраць усе факты і доказы нелегітымнасці ўлады. У Мінску Александр Лукашэнка набраў не болей за 35 адсоткаў галасоў, перакананы Вінцук Вячорка. Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, палітыкі і грамадскія дзеячы называюць адназначна – аднаўленнем 37-га году. А Мінск і ўся Беларусь запоўнілася Дзедамі Марозамі і Снягуркамі ў чорным, якія праводзяць начныя ператрусы, адзначае Вінцук Вячорка.