![]() |
![]() |
В. Стэфановіч: Улада праводзіць "масавую зачыстку" апанентаў
Нягледзячы на светлае Свята Раства, па ўсёй Беларусі працягваюцца ператрусы.
Паводле апошняй інфармацыі, ператрусы прайшлі або праходзяць, між іншым, на кватэрах Алеся Міхалевіча, Наталлі Радзінай, Аляксандра Атрошчанкава, мае адбыцца ператрус у офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Пры гэтым, як адзначае прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч...
– Кола асобаў, у якіх ідзе ператрус, на маю думку, значна-значна шырэй, чым тыя падазраваныя ці магчымыя падазраваныя па сітуацыі з плошчай. Луканін, напрыклад, прадстаўнік царквы "Новае жыццё" – у яго таксама быў ператрус. Такое адчуванне, што карыстаючыся момантам, адбываюцца ператрусы ва ўсіх актывістаў апазіцыйнага руху ў шырокім сэнсе гэтага слова – і ў палітычных актывістаў, і ў грамадскіх актывістаў па ўсё краіне.
Па словах Валянціна Стэфановіча, падзеі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі, у прыватнасці хваля ператрусаў, можна назваць фактычна "масавай зачысткай" дэмакратычнай супольнасці.