"Вясна" звярнулася да дакладчыка ААН па катаваннях

"Вясна" звярнулася да дакладчыка ААН па катаваннях


Беларускія праваабаронцы накіравалі зварот да адмысловага дакладчыка ААН па катаваннях і праінфармавалі працоўную групу па адвольных затрыманнях аб гвалтоўных дзеяннях уладаў у адносінах удзельнікаў масавых пратэстаў у Мінску.

Па словах сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна" Таццяны Равякі, ўвага звяртаецца і на сітуацыю з арыштаванымі былымі кандыдатамі

– Чакаем, што будзе ўвага міжнародных структураў, якія кантралююць выкананне гэтых палажэнняў: катаванне, адвольнае затрыманне і арышт. Гэта невялікі зварот, але ён утрымлівае шмат просьбаў да спецдакладчыкаў, каб яны звярнуліся да беларускіх ўладаў, каб былі адпушчаны незаконна затрыманыя і праведзеныя судовыя разбіральніцтвы, каб затрыманым была аказаная неабходная медычная дапамога і каб была магчымасць абскарджання ў выпадку непрызнання сваёй віны.

Па меркаванні праваабаронцы Таццяны Равякі, апеляцыя да міжнародных структураў на сёння, гэта, бадай, адзіны сродак уздзеяння на беларускія ўлады, якія не звяртаюць увагі на гарантаваныя беларускімі законамі правы грамадзянаў.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя