|
|
Р. Якаўлеўскі: Можа трохі пазней, але Расія прызнае
Вечаровым госцем Радыё Рацыя быў палітолаг Раман Якаўлеўскі, які ў гутарцы з Уладам Грынеўскім падзяліўся апошнімі сваімі развагамі аб сітуацыі ў краіне.
Р.Р.: - ЦВК зацвердзіў ужо гэтыя выбары. Чаго чакаць ад Расіі?
Р.Я.: - Хацеў бы нагадаць, што Дзмітрый Мядзведзеў шмат чаго казаў на конт Беларусі, не толькі гэтае, мы памятаем яго больш як блогера і тады быў вельмі гучны рэзананс ад яго меркавання па Беларусі. Што датычна зараз, хацеў бы зноў нагадаць, калі 20 снежня была прэс-канферэнцыя, якую асабіста вёў Лукашэнка. На пытанне "Ці павіншаваў Мядзведзеў?", вельмі так здзівіўся, сказаў, што такога не бачыў, гумар быў. Па яго такіх паводзінах на мой погляд ён не вельмі запалоханы, ці будзе такое віншаванне ці не. Я б хацеў звярнуць увагу на іншае звязанае з Масквой. З'явіўся артыкул пад назвай "Спецаперацыя - плошча" без аўтара, дзе напісана, што разыгрываўся такі кіргізскі сцэнар, мы ведаем падзеі ў Кіргізіі, амаль усе падазраюць руку Масквы. Лукашэнка, прыняўшы Бакіева паказваў, што яго хвалюе такі варыянт звяржэння прэзідэнта і падаецца мне, што ён гэтым быў напужаны. Будзе прызнанне, можа трохі пазней, але не ведаю ніводнага прызнання, каб Расія на прасторах былога СССР не прызнала вынікаў галасавання, што б не здаралася і якім чынам.
Поўная гутарка ў далучаным гукавым файле.