![]() |
![]() |
Акцыі салідарнасці з затрыманымі ў выніку падзей 19 снежня ў Мінску – працягваюцца.
Сёння а 19 гадзіне паводле беларускага часу чарговая акцыя пройдзе каля ізалятара часовага ўтрымання ва Уруччы, дзе адміністрацыйны арышт адбываюць жанчын.
Аб гэтым Рацыі паведаміў сябра партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Дзяніс Садоўскі:
– Акцыя будзе адбывацца ў фармаце спявання калядных спеваў, таксама спрабуем перадаць дзяўчынам і жанчынам, якія там затрыманыя, Бібліі, нейкія цукеркі ў дзень гэтага вялікага свята Божага Нараджэння. Будзе мерапрыемства падобнае на тое, што ўчора адбылося каля Акрэсціна, але мы спадзяемся, што будзе з лепшым заканчэннем, спадзяемся, што абыдзецца без затрыманняў. Спадзяемся, што гэтае свята не будзе засмучана.
Напярэдадні такая ж акцыя каля ізалятара на Акрэсціна завершылася затрыманнем двух удзельнікаў – Міхаіла Мацкевіча і Вольгі Дамарад.
Па словах Дзяніса Садоўскага, пакуль невядома, дзе яны знаходзяцца.