Сяргей Марцалеў – 23-ці падазраваны за "масавыя беспарадкі"

Сяргей Марцалеў – 23-ці падазраваны за "масавыя беспарадкі"


Кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча – Сяргей Марцалеў знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ і стаў 23-м падазраваным па Крымінальным артыкуле, звязаным з арганізацыяй масавых беспарадкаў.

Аб гэтым бацькам затрыманага паведаміў прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі падчас тэлефоннай размовы – кажа прэс-сакратар камітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам" Цімафей Дранчук (фота):

– Імі аказаліся супрацоўнікі КДБ і падцвердзілі, што іх сын, які да гэтага быў арыштаваны ў цягніку, калі ехаў у Варшаву – быў арыштаваны, дастаўлены ў "амерыканку" СІЗА КДБ і бліжэйшыя трое сутак з моманту затрымання будзе знаходзіцца там, таму што з’яўляецца падазраваным у масавых беспарадках. У любым выпадку, да спісу, які быў агучаны раней, ён дадаецца, ён знаходзіцца там пакуль ў такім жа статусе, як і ўсе астатнія. Абвінавачанне яму не прад’яўлена, але ён з'яўляецца таксама падазраваным.

Сярод тых, хто знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ і з’яўляецца падазраваным па артыкуле "Масавыя беспарадкі", па якім прадугледжана да 15 гадоў зняволення, знаходзяцца таксама пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты – Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч і Віталь Рымашэўскі. З Някляевым да гэтага часу ні разу не змог сустрэцца адвакат.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя