А. Надсан: Хай Нованароджаны дасць супакой усім нам

А. Надсан: Хай Нованароджаны дасць супакой усім нам


З нагоды свята Раства Хрыстовага, з адмысловым пасланнем звярнуўся да беларусаў на бацькаўшчыне і ў замежжы Апостальскі візітарат айцец Аляксандр Надсан з Лондана.

Ён моцна падкрэсліў, што ўлада, якая ігнаруе сваё сапраўднае пакліканне і ператвараецца ў дыктатуру, не мае маральнага права кіраваць краінай і народам:

– У сувязі з трагічнымі падзеямі апошніх дзён у Беларусі, шмат хто з беларусаў сустракае свята Нараджэння Хрыстовага з трывогаю ў сэрцы: што чакае нас у будучыні? Няхай жа нованароджаны Хрыстос дасць супакой усім нам. Хай дасць разуменне кіраўнікам дзяржавы, што ўсякая ўлада ад Бога і таму накладае на іх абавязак паступаць згодна з Божымі законамі. Інакш, яны трацяць права кіраваць іншымі.

Айцец Надсан пажадаў суайчыннікам вытрымкі ў гэты нялёгкі час. Ён заклікаў не губляць надзеі на лепшае і шукаць суцяшэння ў Хрысце, які абяцаў дапамогу ўсім абцяжараным і прыгнечаным.

Фота 21.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя