Бацька Юліі Рымашэўскай абскардзіў затрыманне дачкі

Бацька Юліі Рымашэўскай абскардзіў затрыманне дачкі


Бацька арыштаванай на 13 сутак прэс-сакратара Уладзіміра Някляева Юліі Рымашэўскай падаў заяву аб незаконнасці пастановы суда Першамайскага раёна сталіцы ў суд Мінска і пракуратуру Першамайскага раёна.

Юлію абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. У той жа час, падчас акцыі яна знаходзілася ў штаб-кватэры экс-кандыдата ў прэзідэнты.

Як адзначае брат арыштаванай Цімафей Дранчук, які з’яўляецца прэс-сакратаром беларускага камітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар’ерам", ужо ёсць першыя рэакцыі на заяву з пракуратуры:

– Сказалі, што бліжэйшым часам будзе прызначаны выканаўца па разбіральніцтве гэтай заявы. Сказалі, што гэтым займаюцца і бліжэйшым часам выкаўца будзе прызначаны. Што тычыцца суда, куды Юля сама накіравала скаргу, то бацька таксама туды тэлефанаваў, каб даведацца пра нейкія вынікі. Яны сказалі, што менавіта сёння чакаюць, што да іх прыдзе гэтая Юліна заява і таксама сёння яны мусяць, калі яе атрымаюць, прызначыць дакладна час і дату, калі яна будзе разгледжана.

Як паведамілі ў пракуратуры, калі не сёння, то ў панядзелак павінен быць адказ па выніках разбіральніцтва заявы. Праўда, на панядзелак Юлія адсядзіць ужо сем сутак з прысуджаных ёй 13.

Юлія Рымашэўская была затрыманая ўначы 20 снежня ў штаб-кватэры Уладзіміра Някляева.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя