![]() |
![]() |
Міністр Сікорскі па тэлефоне падтымаў Вольгу Някляеву
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі размаўляў па тэлефоне з жонкай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева – Вольгай.
Міністр Сікорскі выказаў Вользе Някляевай словы падтрымкі. Ён запэўніў, што як Польшча, так і Еўрасаюз лічаць арышт яе мужа ды іншых затрыманых апазіцыянераў незаконным і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.
Распавяла Рацыі Вольга Някляева:
– Гутарка была пра тое, што яны будуць дамагацца ўсяго магчымага, каб вызваліць усіх кандыдатаў, патрабаваць гэтага. Я падзякавала і прасіла, канешне, каб тое, што ён абяцае – зрабілі.
Падчас размовы Радаслаў Сікорскі таксама падкрэсліў, што гэта на Аляксандры Лукашэнку ляжыць уся адказнасць за лёс і стан здароўся ўсіх арыштаваных.
Вольга Някляева размаўляла з міністрам Сікорскім перад брамай сядзібы КДБ у Мінску, дзе чакае на весткі аб мужы.
Фота rferl.org
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя