Т. Сідарэнка: Наўмысна не дазваляюць сустрэцца з Някляевым

Т. Сідарэнка: Наўмысна не дазваляюць сустрэцца з Някляевым


Тамара Сідарэнка, адвакат Уладзіміра Некляева, якая трэці дзень запар спрабуе наведаць свайго кліента паведаміла, што сёння ёй, відавочна, таксама не дадуць магчымасці пабачыцца з Некляевым, хаця яна першая ў чарзе:

– Надзея на сустрэчу з Някляевы, я гэта ўжо бачу, страчваецца. У СІЗА КДБ прывялі ўжо чатыры чалавекі, якія стаялі ў чарзе за мною і адвакатам Мінінай, абаронцай Дзмітрыева, і па сутнасці гэтак жа працягваецца ўжо трэці дзень. Сёння я ўжо магу сказаць упэўнена, што гэта робіцца наўмысна, нам не даюць сустрэцца з Някляевым. Тут такая ўстанова, у якой ніхто нічога не ведае.

У сувязі з гэтым, Тамара Сідарэнка кажа, што у адрозненне ад адвакатаў пару іншых зняволеных, яна не толькі не можа патрапіць да свайго кліента, але і атрымаць якія-небудзь звесткі пра стан ягонага здароўя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя