![]() |
![]() |
З 2006 года ў Польшчы дзейнічае ўрадавая стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага, якая дапамагае рэпрэсаваным беларускім студэнтам.
Колькі беларускіх студэнтаў карыстаецца яе дапамогай і на якую падтрымку могуць яны разлічваць цяпер – пасля апошніх падзеяў 19 снежня?
З гэтымі пытаннямі наша карэспандэнтка звярнулася да дырэктра Студыюма Усходняй Еўропы Яна Маліцкага. Студыюм курыруе праграму імя Кастуся Каліноўскага.
– Праграма імя Каліноўскага ўзнікла ў выніку рашэння прэм’ер-міністра Казімежа Марцінкевіча ў сакавіку 2006 года. Было прынята рашэнне, што дапамога будзе не толькі ў выглядзе стыпендый студэнтам, але таксама ў форме таго, што будзе створана адмысловая і асобная праграма менавіта беларускім студэнтам – стыпендыяльная праграма ўрада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага, а патранат над праграмай трымае прэм’ер-міністр польскага ўрада. З польскага боку дакумент аб стварэнні праграмы падпісаў прэм’ер Марцінкевіч, а з беларускага – Аляксандр Марцінкевіч, які ў той час быў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад імя аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.
РР: Колькі беларускіх студэнтаў пакарысталася гэтай праграмай да гэтай пары?
– Праграма была падрыхтавана для 300 чалавек, але прайшло праз яе, зразумела, значна болей. Ужо ў першым годзе мы прынялі 244 чалавекі, а потым, калі рэпрэсіі ўжо з года ў год слабелі, дык мы прымалі па некалькі дзясяткаў студэнтаў у год, па 40-50-60 чалавек. Практыка і студэнцкае жыццё найчасцей карэктуе ранейшыя тэарэтычныя намеры. Мабыць, не ўсе студэнты дацягнулі да ўзроўню польскіх вучэльняў, альбо і па іншых прычынах некаторыя з іх з гэтай праграмы адыходзілі. У гэты час у межах праграмы імя Каліноўскага вучацца блізка 250 студэнтаў. Гэта людзі, якіх альбо выдалілі з вучэльняў у Беларусі (адносіцца гэта перад усім да 2006 года), альбо людзі, якія падпалі пад рэпрэсіі ў пасрэдны спосаб – па палітычных матывах іхніх бацькоў звольнілі з працы або трымалі ў турме. Мы падумалі, што такая моладзь можа мець цяжкасці ў паступленні ў ВНУ у сваёй краіне...
Гутарку Анны Шайкоўская з Янам Маліцкім цалкам слухайце ў прыкладзеным аўдыёфайле.