Міністр Сікорскі размаўляў з Вольгай Някляевай


Міністр Заменых Справаў Польшчы правёў тэлефанічную арзмову з Вольгай Някляевай, жонка Ўладзіміра Някляева, кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, жорска зьбітага і затрыманага 19 сьнежня перад дэманстрацыяй апазыцыі ў цэнтры Менску. Беларускія ўлады па сёньняні дзень не паведамілі дзе знаходзіцца Някляеў і ў якім ён стане.

Міністр Радаслаў Сікорскі перадаў спадарыні Някляевай словы падтрымкі. Запэўніў яе, што як Польшча так і Эўразьвяз лічаць арышт яе мужа і астатніх затрзыманых апошнімі днямі апзаыцыянераў нябгрунтаваным і рашуча патрабуюць вызваленьня іх спад варты. Міністр Сікорскі падкрэсьліў, што гэта цяпе гэта Аляксандр Лукашэнка арабіста ўзяў на сябе адказнасьць за лёс і стан здароўя ўсіх арыштаваных.

Вольга Някляева размаўляла зь міністрам Сікорскім буд учы перад брамай КДБ у Менску, дзе чакала інфармацыяў пра лёс мужа. Яна бельмі сэрдэчна падзякавала Польшчы і Эўразьвязу за дапамогу і салідарнасьць у гэтыя дні – цяжкія для яе арабіста і для ўсяй грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Марэк Басацкі, Прэс-сакратар МЗС  

Крыніца: Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP