А. Бяляцкі: Звестак пра затрыманых мала

А. Бяляцкі: Звестак пра затрыманых мала


Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі паведаміў, што звестак пра затрыманых мала.

Працягваюцца допыты 20 чалавек, якія праходзяць па крымінальнай справе. Адвакаты надалей маюць праблемы з доступам да зьняволеных, акрамя Паўла Сапелкі, які наведаў Андрэя Саннікава і пацвердзіў, што той у цяжкім стане:

– Усе, якія праходзяць па крымінальнай справе – 22 асобы – яны ўсе, апроч двух, утрымліваюцца ў СІЗА КДБ, працягваюцца іхнія допыты, адвакаты пайшлі на сустрэчы з затрыманымі. Адвакат Андрэя Саннікава, Павал Сапелка, паведаміў, што палітык знаходзіцца ў цяжкім стане. Штосьці падобнае адбываецца і са спадаром Някляевым, пра якога, пакуль што, ніякіх дадатковых вестак не маем.

Алесь Бяляцкі сказаў, што правабаронцы маюць праблемы са зборам актуальных звестак пра сітуацыю з затрыманымі, паколькі да галоўных абвінавачаных у нядзельных беспарадках не дапускаюць нават сваякоў.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя