В. Бародзіч-Смалінскі: Да плошчы можна было падрыхтавацца
Не сціхаюць каментары ды меркаванні наконт падзеяў 19 снежня у Мінску. Разглядаюцца прычыны, многія задаюць пытанне, ці можна было прадбачыць жорсткую рэакцыю уладаў на плошчы.
Па словах Войцеха Бародзіча-Смалінскага з Цэнтра міжнародных суадносін у Варшаве, нягледзячы, што выбарчая кампанія праходзіла спакойна, падзеі на плошчы нельга лічыць нечаканасць:
– Можна было чакаць, што будзе спроба правакацыі ў час гэтай мірнай дэманстрацыі. Таксама шкада, што кандыдаты не змаглі падрыхтавацца да такой сітуацыі, каб супрацьдзеяць гэтым правакацыям.
РР: Як, паводле вас, можна было падрыхтавацца да плошчы?
– У розным СМІ мы бачылі, што кандыдаты ў прэзідэнты не мелі ніякай аховы – гэта першая зусім дзіўная рэч. У выпадку, калі вядома, што будзе вялікі ціск з боку сілавых структураў і будуць спробы збіцця, тады трэба было і гэтым заняцца. Цяжка ацаніць усё сказанае ў час гэтай дэманстрацыі, але, мабыць, там трэба было больш крычаць пра сітуацыю, а не пра перамогу. Гэта таксама можа быць скарыстана КДБ супраць гэтых кандыдатаў і прычыніцца да больш жорсткіх асуджэнняў...
Гутарку Міхася Сцепанюка з Войцехам Бародзічам-Смалінскім слухайце цалкам у прыкладзеным аўдыёфайле.
Фота rferl.org