А. Лагвінец: Найвялікшая санкцыя - падтрымка грамадству

А. Лагвінец: Найвялікшая санкцыя - падтрымка грамадству


Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан і высокі прадстаўнік Еўрасаюза Кэтрын Эштан выступілі з сумеснай заявай па сітуацыі пасля прэзідэнцкі выбараў у Беларусі. У заяве ЗША і Еўрасаюз, між іншага, заклікаюць да вызвалення кандыдатаў у прэзідэнты і затрыманых дэманстарантаў.

Рацыя звярнулася да палітолага Алеся Лагвінца з пытанне пра тое, ці ёсць нешта акрамя заяў, што Еўрапейскі саюз, ЗША могуць зрабіць, каб паўплываць на сітуацыю ў Беларусі.

– З амерыканскага боку чуваць было заявы, што яны пакідаюць у сіле санкцыі. Магчыма, Еўрасаюз разгледзіць пытанне тых абмежаванняў, якія раней былі, магчыма, будуць нейкія дадатковыя персанальныя санкцыі. Найвялікшай аднак санкцыяй супраць цяперашняга рэжыму будзе павелічэнне падтрымкі беларускаму дэмакратычнаму грамадству. Калі мы сёння маем рэальныя вынікі і ведаем, што аўтарытарны кіраўнік краіны пры ўсёй ягонай прапагандзе, з усім ягоным задобрываннем людзей, не атрымаў 50 адсоткаў – гэта значыць, што ў нашым грамадстве ёсць вялікі патэнцыял і гэты патэнцыял трэба падтрымаць. Любая дэмакратыя развіваецца і ўсталёўваецца таксама дзякуючы вонкавым чыннікам, дзякуючы міжнароднай салідарнасці...

Поўную гутарку Улада Грынеўскага з Алесем Лагвінцом слухайце ў прыкладзеным аўдыёфайле.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя