В. Акудовіч: За Някляева найперш у мяне трывога
Беларускія пісьменнікі прынялі зварот, у якім выказалі сваё абурэнне жосткім збіццём і затрыманнем свайго калегі, паэта і кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Сярод падпісантаў звароту – філосаф Валянцін Акудовіч, які выказаўся ў прамым эфіры Рацыі.
– Незалежна ад таго, хто ініцыяваў гэты зварот, то думкі пра гэта былі ва ўсіх, хто падпісаўся ды ў шмат каго, хто па тых ці іншых прычынах не змог падпісацца. Трэба нешта рабіць, як кажуць.
РР: Тыя хто падпісаўся пад гэтым заваротам, не толькі выказваюць сваё абурэнне, але і высоўваюць пэўныя патрабаванні..?
– Найперш тут выказана трывога. У мяне ёсць персанальныя падставы, ведаючы стан здароўя Уладзіміра Някляева, каб за яго турбавацца, але зараз я не хацеў бы пра гэта казаць. А патрабаванні – натуральныя. Ён не паспеў паўдзельнічаць у тых падзеях, якія адбыліся. Яго збілі ноччу яшчэ да 20 гадзіны, калі не скончыліся выбары і сітуацыя тут абсалютна парадаксальная – шукаюць не таго, хто яго збіў, не таго, хто пакараў, а пасадзілі і трымаюць у вязніцы таго, хто быў збіты. Гэта абсурд...
Гутарку Яны Запольскай з Валянцінам Акудовічам слухайце цалкам у прыкладзеным аўдыёфайле.
Фота nv-online.info