![]() |
![]() |
Брэсцкія праваабаронцы аказваюць усю магчымую дапамогу сем'ям затрыманых землякоў пад час падзеяў у Мінску - 19 снежня. У агульнай колькасці сярод затрыманых каля дзесятка брэстчан.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін у гутарцы са Зміцерам Кісялём адзначыў, што па магчымасці фіксуюцца ўсе магчымыя недакладнасці з боку судоў і міліцыі, якія заўважныя ў пратаколах, сведчаннях:
Р.Р.: - Ці назіраецца хапун? Можна казаць, што адсочваюцца і затрымліваюцца актывісты?
У.В.: - Мяркую, што праваахоўныя органы зараз цікавяцца тымі ўдзельнікамі, як яны кажуць "беспарадкаў", каб прыцягнуць іх да нейкай адказнасці і зараз выпадак з затрыманнем трох актывістаў у Брэсце, лічу, каб мець гэтых людзей пад рукой, на той выпадак, калі ў Мінску будзе прынята рашэнне, што рабіць з гэтым крымінальным артыкулам, які датычыць акцыі ў сталіцы.
Колькасць затрыманых 19 снежня ў Мінску ў момант разгону акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, сягае за 600 чалавек.
Поўная гутарка ў далучаным гукавым файле.