Каляды без БТ

Каляды без БТ


Праваабаронца Уладзімір Вялічкін з Брэста ў сувязі з фальшаваннем выбараў, у сувязі з жорсткім разгонам мірнай акцыі на плошчы Незалежнасці, збіццём і незаконнымі арыштамі, а таксама незаконным узбуджэннем крымінальнай справы,  прапануе распачаць грамадзянскія акцыі.

- У сувязі з тым, што на 24-га прызначана абвешчанне канчатковых вынікаў галасавання па выбарах прэзідэнта, я асабіста заклікаю суайчыннікаў у гэты дзень, усё ж такі напярэдадні нараджэння Хрыстова, каб не псаваць свята, выключыць у гэты дзень тэлевізар, проста яго не глядзець. Я заклікаю ў навагоднюю ноч таксама выключыць тэлевізар, каб не чуць віншаванняў ад асобы, якую мы не выбіралі. Каб гэтая негатыўная энергія, якая з яго зыходзіць, не псавала нам свята і не ламала лёсы і душы нашых людзей.

Уладзімір Вялічкін лічыць, што ў сітуацыі, якая склалася на дадзены момант у дзяржаве, нельга грамадзянскай супольнасці быць абыякавай і бяздзейнай.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя