Рымашэўскаму і Севярынцу абвінавачанне не прад'яўлена

Рымашэўскаму і Севярынцу абвінавачанне не прад'яўлена


Актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя пакуль не ўдалося перадаць перадачы для затрыманых сустаршыняў аргкамітэта кандыдата ў прэзідэнты В.Рымашэўскага і кіраўніка яго выбарчага штаба П.Севярынца.

Пра гэта паведаміў адказны сакратар па стварэнні Партыі БХД Дзяніс Садоўскі.

- Як з Віталём Рымашэўскім, так і з Паўлам Севярынцам адвакаты ўжо сустракаліся. Гэта было ў аўторак. Агульны стан здароўя задавальняючы, настрой у іх бадзёры. Настроены да канца адстойваць сваю пазіцыю, што акцыя планавалася мірная і ўсё што адбывалася з Домам урада - гэта правакацыя спецслужбаў. Перадачы, на жаль, па-ранейшаму адмаўляюцца прымаць. То спасылаюцца на непрыёмны дзень, то на тое, што яны яшчэ не з'яўляюцца афіцыйна затрыманымі. Ім не прад'яўлена абвінавачанне і на гэтай падставе перадачы не прымаюцца.

Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ Беларусі. Ім прадоўжылі тэрмін утрымання да 10 сутак.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя