Берлінцы запалілі беларускім палітвязням 620 свечак
620 свечак запалілі жыхара Берліна перад амбасадай Беларусі ў Нямеччыне ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца ў следчых ізалятарах і турмах.
"Мы праводзім гэтую акцыю, каб немцы не забыліся пра тое, што адбываецца ў Беларусі", – кажа арганізатар акцыі Тобіяс Вайхман:
– Робім тут такі пікет, каб нагадаць немцам і тым, хто працуе ў амбасадзе пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Ён працягваецца ўжо другі дзень, будзе таксама заўтра і далей, каб людзі не забылі.
Як паведаміў Тобіяс Вайхман, за мерапрыемствам назіралі амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро і іншыя супрацоўнікі беларускай амбасады.
"У студзені плануем працягнуць акцыі салідарнасці сумесна з ПЭН-цэнтрам ды іншымі арганізацыямі", – сказаў Тобіяс Вайхман.
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.
Фота blogspot.com