У Гданьску асудзілі расправу над беларускай апазіцыяй

У Гданьску асудзілі расправу над беларускай апазіцыяй


Дэпутаты гарадской рады польскага горада Гданьска на сённяшнім пасяджэнні аднагалосна прынялі заяву, у якой асуджаюць жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі апазіцыі 19 снежня ў Мінска.

"Жыхары Гданьска заўсёды салідарызаваліся з дэмакратычный грамадскасцю Беларусі і не можам быць абаякавымі да таго, што зараз там адбываецца", – сказала намеснік старшыні рады горада Гданьска Агнешка Аўчарчак:

– Рада горада Гданьска асуджае тое, якім чынам прэзідэнт Лукашэнка робіць расправу над дэмакратычнай апазіцыяй. Я думаю, што менавіта з Гданьска павінен выйсці голас, што не так гэта робіцца. Калі кепскае адбываецца, трэба пра гэта казаць уголас. Жыхары Гданьска няраз крытычна выказваліся пра такую ўладу, якая не дазваляла на дэмакратычныя паводзіны. Мы ў абавязку прынамсі столькі зрабіць для беларусаў.

Як паведаміла Агнешка Аўчарчак, тэкст заявы прынятай сёння дэпутатамі горада Гданьска, будзе перададзены польскаму міністру замежных спраў і старшыні Еўрапарламента.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

Фота hary.pl

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя