Адваката да Алеся Міхалевіча таксама не пусцілі
Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Алег Агееў таксама сёння беспаспяхова дабіваўся сустрэчы са сваім падабаронным.
Адвакат палітыка адзначыў, што пакуль не атрымаў ніякіх дакументаў аб мерах затрымання свайго падабароннага:
– Сёння ніводзін з адвакатаў у ізалятар КДБ не патрапіў. Ніякіх дакументаў мы не атрымалі. У адносінах да яго, па словах следчага, выбрана мера - утрыманне пад вартай. Скарга пададзеная ў гарадскую пракуратуру, у рэспубліканскую пракуратуру пададзеная скарга на дзеянні супрацоўнікаў КДБ. Але гэта сістэмная памылка.
Алег Агееў адзначае, што заўтра з самага ранку будзе далей дабівацца сустрэчы са сваім падабаронным, з якім раз яму ўдалося сустрэцца ў аўторак.
З Алега Агеева таксама ўзятая распіска аб неразгалошванні.
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.
Фота mr7.ru