Адвакат Някляева зноў не ўбачыла свайго падабароннага


Адвакат Тамара Сідарэнка другі дзень запар не можа сустрэцца са сваім падабаронным Уладзіміра Някляевым, які, па афіцыйных звестках, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Адвакат падала скаргу аб парушэнні права на бесперашкодны кантакт з адвакатам:

– Другая скарга за два дні пра тое, што не даюць рэалізаваць права на безбар'ерную сустрэчу з падабаронным. Два кабінеты і ўсе занятыя, кім, не ведаем, учора ні адзін адвакат не прайшоў за цэлы дзень. Хто займаў гэтыя кабінеты? Мы не ведаем, ніхто не праходзіў і сёння мы не ведаем акрамя таго, што ў чатыры гадзіны прайшоў адвакат не звязаны з гэтым. Калі толькі вызваліўся кабінет і нам паведамілі пра тое, то дзяжурны сказаў, што ўжо ён заняты.

Немагчымасць адваката сустрэцца са сваім падабаронным выклікае шмат трывожных чутак аб стане здароўя былога кандыдата ў прэзідэнты. Аднак адвакат спадзяецца, што гэтыя чуткі беспадстаўныя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя