![]() |
![]() |
Анатоль Лябедзька трэці дзень трымае галадоўку ў ізалятары
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі ўжо трэці дзень праводзіць галадоўку ў ізалятары КДБ, куды ён быў змешчаны пасля падзеяў 19 снежня на плошчы ў Мінску.
Адвакат палітыка Ірына Бурак паведаміла, што сустракалася са сваім падабаронным у аўторак, пакуль што абвінавачанне палітыку не прадяўлена, яна таксама не атрымала ніякай інфармацыі наконт падаўжэння тэрміну затрымання палітыка:
– Сёння ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, я яго бачыла ў аўторак. На жаль, больш пра ход следчых дзеянняў я не магу сказаць, таму што ў адвакатаў узятая распіска аб неразгалошванні...
Адвакат палітыка Ірына Бурак пацвердзіла, што Анатоль Лябедзька трымае галадоўку ды адзначыла таксама, што яна пастаянна дабіваецца сустрэчы са сваім падабаронным аднак доступ да затрыманых вельмі абмежаваны.
У ізалятары тлумачаць гэта тым, што затрыманых вельмі шмат, а там толькі два пакоі выдзеленыя для сустрэчаў. Галадоўку у ізалятары КДБ абвясціў таксама кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч.
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя