МЗС Польшчы не адмаўляецца ад сваёй пазіцыі

МЗС Польшчы не адмаўляецца ад сваёй пазіцыі


Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што Радаслаў Сікорскі агучыў несапраўдную інфармацыю пра вынікі беларускіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, спасылаючыся на сфальшаваныя дадзеныя закінутыя ў інтэрнэт.

У адказ прэс-сакратар польскага МЗС, Марцін Босацкі, паўтарыў, што паводле польскага боку, Аляксандр Лукашэнка не перамог у першым туры галасавання.

- Я магу сказаць толькі адно, мы пацвярджаем тое, што ўжо на працягу двух дзён кажа міністр Сікорскі. А менавіта, што паводле нашых дадзеных Лукашэнка не атрымаў у першым туры 50% галасоў, і гэта ўсё, што я магу сказаць.

Паводле інфармацыі агучанай міністрам Сікорскім, Лукашэнка не набраў 50% галасоў ні падчас датэрміновага галасавання ні ў сам дзень выбараў.

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя