Вольга Някляева надалей ня мае інфармацыі пра мужа

В.Някляева: Па-ранейшаму інфармацыі пра мужа няма


Радыё Рацыя сёння звязалася з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева Вольгай, якая адказала на пытанні журналіста.

РР: - Ці ёсць якая новая інфармацыя пра Уладзіміра Някляева?

ВН: - На жаль, ніякай інфармацыі пакуль няма, тое ж самае, што было і ўчора.

РР: - Але адвакаты чакаюць на сустрэчу?

ВН: - Нашы адвакаты сёння ў КДБ будуць з 14-й гадзіны. Адвакаты Дзмітрыева сядзяць там з раніцы, але на сустрэчу яшчэ не далі дазвол.

РР: - Атрымліваецца, што з Дзмітрыевым такая ж самая сітуацыя?

ВН: - Такая ж самая сітуацыя - гэтак доўжыцца ўжо другі дзень. Сувязі са следчымі няма, гэта проста "беспредзел".

РР: - Ці патрымліваюць вас людзі, хто з вамі побач?

ВН: - Так, са мной Сяргей Шапран, учора Язэп Янушкеіч быў. Са мной заўсёды нехта ёсць.

РР: - Ці дастоткава маеце тых людзей, якія дапамагаюць з юрыдычнага боку?

ВН: - У "Гавары праўду" юрыст ёсць, ён займаецца ўсімі заявамі. Інфармуюць пасольствы і еўрапейскія структуры.

РР: - Але фактычна парушана і гэтае заканадастава, якое ёсць: прайшло трое сутак - павінны або выпусціць, або прад'явіць абваінавачанне?

ВН: - Канешне, мы не ведаем ніякай інфармацыі. Калі не выпусцілі, значыць яны працягнулі тэрмін затрымання. Але каго пра гэта інфармавалі? Нікога.

РР: - Была такая інфармацыя, што сёння не ўдалося перадаць Уладзіміру Някляеву перадачу.

ВН: - Сёння там нельга перадаваць, у іх там толькі тры разы на тыдзень можна - панядзелак, серада і пятніца. Заўтра ў пятніцу я панясу ежу і таксама буду настойваць, каб узялі.

Гутарыў Зміцер Косцін.

Фота belsat.eu

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя