Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцкая выступіла з адмысловым зваротам да рэктараў вышэйшых навучальных установаў Польшчы, каб дапамаглі і прынялі да сябе студэнтаў, якіх адлічаюць з беларускіх ВНУ за апазіцыйную дзейнасць.
- Я выступіла са зваротам да рэктараў і дэканаў польскі ВНУ, каб яны прымалі беларускіх студэнтаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям за сваю дзейнасць у справе развіцця дэмакратыі ў Беларусі, а таксама аховы правоў чалавека і грамадзяніна. Польскія ВНУ вельмі добра ставяцца да гэтай ідэі, у нас ёсць стыпендыяльная праграма Каліноўскага. Таксама мы будзем намагацца атрымаць большае фінансаванне па пакрыццё коштаў утрымання беларускім студэнтам, якіх адлічаць з беларускіх ВНУ, і якія не будуць мець магчымасці працягваць сваё навучанне на Радзіме.
Як паведаміла міністр Барбара Кудрыцкая, яна звернецца таксама да ўраду з просьбай аб павелічэнні фінансавання праграмам якія дапамагаюць беларускім студэнтам, у тым ліку праграме Кастуся Каліноўскага. Як адзначыла міністр навукі Польшчы, на заклік ужо адказала шмат польскі ВНУ.
Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя
Фота: PAP
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя