Дэпутат Сейму за павелічэнне фінансавання незалежных СМІ

Дэпутат Сейму за павелічэнне фінансавання незалежных СМІ


Дэпутат польскага Сейма ад «Грамадзянскай Платформы» Роберт Тышкевіч з Беластоку пацвердзіў, што ён прадпрымае захады з мэтай дамагчыся павялічэння фінансавання незалежных медыяў, якія вяшчаюць на Беларусь, у тым ліку Радыё Рацыя.

- На паседжанні камісіі Сейму па замежных справах 4-5 студзеня падчас бліжэйшага паседжання Сейму я маю намер прадставіць праект прапановы да Міністэрства Замежных спраў і да Камісіі адпаведна, у справе павелічэння фінансавання для незалежных СМІ, якія транслююць на тэрыторыі Беларусі, а менавіта для тэлеканала Белсат і Радыё Рацыя. З уступнай інфармацыі, якой я валодаю, вынікае, што мая прапанова, бадай, знойдзе падтрымку ў Камісіі. На сённяшні дзень справа пералому манаполіі дзяржаўных СМІ ў Беларусі становіцца адной з самых важных.

Роберт Тышкевіч адзначыў, што незважаючы на агульную гатовасць польскага боку, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі, неабходна замацаваць канкрэтным рашэннем Сойму дадатковае фінансаванне «Радыё Рацыя» і тэле-каналу «Белсат».

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя