іраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў, зняты сёння ноччу з цягніка Мінск-Варшава беларускімі памежнікамі и перададзены міліцыі.
Марцэлеў паведаміў, што затрыманне адбылося на станцыі Брэст-Цэнтральны. Прыкладна праз паўтары гадзіны ён быў дастаўлены ў бліжэйшы райаддзел міліцыі. Напярэдадні ён паведаміў Рацыі з якой мэтай накіроўваўся ў Варшаву.
- Я быў запрошаны на Белсат. На жаль, мне не дазволі перасекчы мяжу. Нахажуся ў Ленінскім РАУСе горада Брэста.
У якасці даверанай асобы Статкевіча 5 снежня Марцалеў удзельнічаў у дэбатах кандыдатаў у прэзідэнты на першым канале беларускага радыё. Мікалай Статкевіч з'яўляецца адным з сямі кандыдатаў у прэзідэнты, якія праходзяць у якасьці падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску ўвечары 19 снежня. Палітык абвясціў галадоўку і адмовіўся ад дачы паказанняў. Усяго, па дадзеных праваабаронцаў, статус падазраваных маюць 19 чалавек.