Я. Сарыюш-Вольскі: Ужо час на голас з Бруселя

Я. Сарыюш-Вольскі: Ужо час на голас з Бруселя


Сёння ў Рыме адбылася сустрэча міністра замежных справаў Беларусі з італьянскім калегам Франка Фраціні паведамляе італьянскае МЗС на сваёй старонцы.

У паведамленні чытаем што Мартынаў пацвердзіў гатоўнасць беларускага ўрада "і ў далейшым праводзіць палітыку канструктыўнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам, у прыватнасці, у рамках Усходняга партнёрства”.

Фраціні выказаў беларускаму калегу "глыбокую заклапочанасць у сувязі з падзеямі і дзеяннямі беларускага ўрада, якія мелі месца пасля прэзідэнцкіх выбараў”.

Каментуючы сустрэчу на высокім узроўні кіраўнікоў дыпламатыі Беларусі і Італіі эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі адзначыў – "спадзяюся, што гэтая сустрэча закончылася патрабаваннем звальнення з турмаў актывістаў і кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі":

– З міністрам замежных спраў Беларусі, што праўда толькі па тэлефоне, гаварыў таксама міністр Сікорскі. Мне хочацца верыць, што размова мінстра Фраціні палягала ў патрабаванні ад Мартынава вызваліць вязняў. Я думаю, што зараз час, каб Еўрасаюз гаварыў у адзін голас і голас гэты быў з Бруселя, г.зн. спадарыні Эштан. Заявы пра жорсткі разгон дэманстрантаў і патрабаванні вызваліць затрыманых – усё гэта было ўжо агучана.

Міністр Мартынаў перадаў Фраціні дакументацыю, якая будзе разгледжана ў чаканні канчатковага даклада АБСЕ, што будзе абнародаваны ў бліжэйшым часам.

Міністр Фраціні будзе даваць справаздачу перад сваімі еўрапейскімі калегамі аб сустрэчы з Мартынавым.

Сустрэча Мартынава з Франко Фраціні была запланаванай раней, паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя