Польшча дае рэжыму ў Мінску канкрэтны адказ

Польшча дае рэжыму ў Мінску канкрэтны адказ


Польшча павялічыла дапамогу грамадзянскай супольнасці Беларусі з 20 да 40 мільёнаў злотых – такі адказ польскага ўраду на падзеі 19 снежня ў Мінску.

Як паведаміў Польскаму прэсаваму агенцтву прэс-інфарматар польскага Міністэрства замежных спраў Марцін Басацкі, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства фінансаў дамовіліся пабольшыць фінансавую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці з 20 да 40 мільёнаў злотых:

– Гэтыя грошы пойдуць на тры рэчы: 1) на дапамогу рэпрэсаваным і іх сем’ям; 2) на дапамогу незалежным медыям, што працуюць у Беларусі, але і тым, што вяшчаюць з польскай тэрыторыі; 3) на дапамогу беларусам і асабліва моладзі ў паезках у Польшчу, на стыпендыі, пашырэнне праграм і абучэнняў, на рэчы, якія мацней звязалі б беларусаў з Еўропай, якія дазволілі б ім лепш пазнаць Польшчу і Еўропу. Міністр Сікорскі выступіў сёння з лістом да нашых еўрапейскіх партнёраў з просьбаю абмеркаваць падобныя крокі і далучыцца да гэтага фонду, мэтай якога – павелічэнне дапамогі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Міністр Сікорскі выступіў з ініцыятывай да іншых краінаў Еўрасаюза ў справе дапамогі Беларусі. На працягу некалькіх тыдняў у Варшаве мае прайсці канферэнцыя прадстаўнікоў тых краін, якія захочуць да такой дапамогі далучыцца.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя