Шэсцёра кандыдатаў у прэзідэнты падазраюць па крымінальнай справе ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У беларусім КДБ ідуць бясконцыя допыты палітыкаў. Пяцёра з іх з 19-га снежня знаходзяцца ў следчым ізалятары. Шосты – Рыгор Кастусёў – быў адпушчаны, але раніцай 22-га снежня яго выклікалі на допыт, які цягнуўся ўвесь дзень. Адразу пасля выхаду з КДБ Рыгор Кастусёў даў інтэрв’ю Радыё Рацыя.
Рыгор Кастусёў у апошні момант паспеў падаць заяву ў Цэнтрвыбаркам аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Паводле закона, падаць скаргу можна цягам трох дзён. Палітык падаў яе не толькі ад свайго імя, але і ад імя іншых кандыдатаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.
Гутарку слухайце цалкам у прыкладзеным аўдыёфайле.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя