|
|
«Душа спявае» – гэта назва першага дыска калектыву «Калінка» з Залук на Падляшшы. “Калінка” – гэта сем дзяўчат, якія спяваюць традыцыйныя беларускія песні ў сучаснай апрацоўцы.
На кампакт-дыску знайшліся вядомыя ўжо песні калектыву, такія як “Вёсачка мая”, а таксама 12 новых твораў. Прэзентацыя дыска пройдзе ў час свята Купалля ў Залуках, кажа вакалістка Агнешка Паплаўская:
– У нас на кампакт-дыску будзе 16 песень. Мы павінны былі ўсё гэта награць, каб паспець да Купалля. Хочам, каб нашыя слухачы маглі пачуць нашую музыку не толькі на канцэртах, а таксама ў хаце на кампакт-дыску.
На першы альбом дзяўчаты з калектыву «Калінка» чакалі ажно 11 гадоў. Прэзентацыя адбудзецца заўтра ў 17 гадзін.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kalinka.ecom.com.pl