|
|
За гэты час літаратурныя творы на беларускай мове апублікавала 600 пісьменьнікаў! Выйшла 200 кніжак!
У 1958 годзе ў Беластоку ўзьнікла Беларускае Літаратурнае Аб’яднаньне Белавежа. Сёлета яму споўнілася 55 гадоў. За гэты час літаратурныя творы на беларускай мове апублікавала 600 пісьменьнікаў! Выйшла 200 кніжак! Усё на першы позірк – выдатна. Але ці сапраўды так?
Пра гэта са старышнём літаб’яднаньня Янам Чыквінам і яго сябрамі Мірай Лукшай і Міхасём Андрасюком размаўляе Яраслаў Іванюк