|
|
Сын вугорскай баранэсы - галоўны сцэнограф БССР
Оскар Марыкс - сын вугорскай баранэсы й афіцэра авіяцыі Аўстра-Вугорскай Імпэрыі - галоўны сцэнограф Беларусі.
Ня так даўно ў нашым эфіры мы распавядалі пра тое, што ў Варшаве адчыненая выстава твораў Аскара Марыкса, якога называюць бацькам нацыянальнай беларускай сцэнаграфіі. Сёньня – больш падрабязна пра гэтую выбітную постаць беларускай культуры.
З дырэктарам Дзяржаўнага музэя тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Зінаідай Кучар размаўляе Валеры Саўко