|
|
У Бярозе адбыўся 10-дзённы пленэр мастакоў з розных гарадоў Беларусі, які завяршыўся выставай карцін, напісаных у час пленэру.
Пленэр даў магчымасць мастакам занатаваць цікавыя мясціны Бярозаўшчыны, кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Аляксандр Жучкоў:
- Мэта пленэра – прывезці сюды мастакоў, якія б занатавалі нашае наваколле, намалявалі тыя здабыткі, якія захаваліся на тэрыторыі Бярозаўскага раёна і наваколля. Мастакі пабывалі ў Песках, у парку Пуслоўскіх, у Косава, Ружанах, Бярозе, на возеры Белым і на возеры Сялец.
Добра, што мастакі праз свае карціны паказалі адносіны ўлады да гістарычнай памяці, кажа наведвальніца выставы паэтка Валянціна Восіпава:
- Наш мастак бярозаўскі Анатоль Маразюк прадэманстраваў свой патрыятызм і свой боль у карціне, дзе паказаў наш знакаміты на ўвесь свет манастыр, частку тэрыторыі якога аддалі зараз пад уласную забудову. І гэтыя свінні на аблоках паказваюць адностны ўлады да нашай святыні.
Выстава карцін з пленэра працягнецца да 26 ліпеня.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
Фота аўтара